Пантыфік салідарны з эфіопскімі праваслаўнымі
“Мяне засмучае насілле, з якім сутыкаюцца хрысціяне Эфіопскай Праваслаўнай Царквы. Выказваю сваю блізкасць да гэтай дарагой Царквы і яе Патрыярха, паважанага брата Абуны Маціяса, і прашу вас маліцца за ўсіх ахвяр насілля на гэтай зямлі”, - звярнуўся Папа да прысутных на плошчы св. Пятра.
Дзясяткі тысяч эфіопскіх хрысціян пратэстуюць у сталіцы і на поўначы краіны ў сувязі з нарастаючым пераследам. З ліпеня 2018 г., пасля змены ўлады ў краіне, 30 храмаў, пераважна праваслаўных, падвергліся нападам, 18 былі спалены дашчэнту, амаль 100 вернікаў былі забітыя.
Эфіопія лічыцца адной з самых старажытных з існуючых цяпер хрысціянскіх дзяржаў. Сёння там каля 45% насельніцтва складаюць вернікі Эфіопскай Праваслаўнай Царквы, якая адносіцца да старажытных дахалкідонскіх супольнасцей.