ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

ААН: Міжнародны дзень памяці ахвяр рэлігійнага пераследу

22 жніўня 2019 г. упершыню адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр актаў насілля на аснове рэлігіі або перакананняў. Пастанова па гэтым пытанні была аднагалосна прынята ААН у маі.

У свеце працягваюць адбывацца акты нецярпімасці і насілля на аснове рэлігіі або перакананняў у дачыненні да асоб, якія належаць да рэлігійных супольнасцей і меншасцей ва ўсім свеце, а таксама расце колькасць і інтэнсіўнасць інцыдэнтаў, якія носяць крымінальны характар і могуць мець міжнародныя аспекты, - гаворыцца на афіцыйнай старонцы ААН.

У адказ на гэтыя дзеянні Генеральная Асамблея прыняла рэзалюцыю “Міжнародны дзень памяці ахвяр актаў насілля на аснове рэлігіі або перакананняў”, у якой утрымліваецца рашучае асуджэнне актаў гвалту і тэрарызму, якія здзяйсняюцца на аснове або ў імя рэлігіі або перакананняў.

У дакуменце дзяржавы-члены зноў пацвердзілі сваё безумоўнае асуджэнне ўсіх актаў, метадаў і практыкі тэрарызму і гвалтоўнага экстрэмізму ва ўсіх формах і праявах, незалежна ад матывацыі і дзе б і кім яны ні ажыццяўляліся. Аўтары таксама заявілі, што тэрарызм і гвалтоўны экстрэмізм ва ўсіх формах і праявах не могуць і не павінны атаясамлівацца з любой рэлігіяй, нацыянальнасцю, цывілізацыяй або этнічнай групай.

Папа Францішак таксама выказаўся на гэты конт. У сваім паведамленні ў Twitter ён нагадаў, што “і сёння шматлікіх хрысціян забіваюць і пераследуюць па прычыне іх любові да Хрыста. Яны аддаюць жыццё моўчкі, таму што пра іх мучаніцтва не кажуць. Сёння больш хрысціянскіх мучанікаў, чым у першыя стагоддзі”.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 жніўня 2019, 13:11