ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік запрасіў з увагай ставіцца да бежанцаў

Папа запрасіў да салідарнасці з бежанцамі. Свой кароткі зварот, які прагучаў 16 чэрвеня 2019 г. у Камерына, ён прымеркаваў да ААН-аўскага Сусветнага дня бежанцаў.

“Сёння асаблівым чынам мы хочам памятаць пра бежанцаў, з нагоды Сусветнага дня, які Аб’яднаныя Нацыі прысвяцілі ім. Гэты юбілей запрашае ўсіх да салідарнасці з мужчынамі, жанчынамі і дзецьмі, якія ўцякаюць ад вайны, пераследу і парушэння асноўных правоў. Няхай наша касцёльная і грамадзянская супольнасці будуць з блізкасцю і ўвагай ставіцца да іх патрэб і пакут”, - сказаў Пантыфік.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 чэрвеня 2019, 12:58