ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішка непакоіць сітуацыя ў Персідскім заліве

Пантыфіка непакоіць сітуацыя, якая склалася ў апошнія дні ў Персідскім заліве. Там 13 чэрвеня 2019 г. былі атакаваныя два нафтавых танкеры. Гэта ўжо другі такі напад за апошні месяц.

“З занепакоенасцю назіраю за ростам напружанасці ў Персідскім заліве. Заклікаю ўсіх выкарыстоўваць інструменты дыпламатыі для вырашэння складаных праблем, звязаных з канфліктамі на Блізкім Усходзе. Таксама хачу чарговы раз скіраваць заклік да міжнароднай супольнасці, зрабіць усё магчымае для ўмацавання дыялогу і міру”, - сказаў Папа 16 чэрвеня 2019 г. падчас свайго візіту ў італьянскі Камерына.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 чэрвеня 2019, 13:11