ҽ

Лагатып ААН Лагатып ААН 

Святы Пасад у ААН: галоўны суб’ект развіцця – чалавечая асоба

Любое абмеркаванне, якое тычыцца азначэння развіцця павінна быць засяроджана на галоўным яго суб’екце – чалавечай асобе, заявіў прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН.

1 мая 2019 г. у Жэневе арцыбіскуп Іван Юркавіч прыняў удзел у чарговым пасяджэнні Міжурадавай рабочай групы па праве на развіццё.

Дэфініцыя развіцця павінна браць пад увагу ўсе аспекты чалавечага жыцця: фізічныя, эмацыйныя, сацыяльныя, палітычныя, культурныя, эканамічныя і духоўныя, заявіў ватыканскі дыпламат. Ён заклікаў да цэласнага падыходу, які забяспечвае павагу чалавечай годнасці і садзейнічае развіццю ўсіх людзей.

Паколькі ўсё цесна звязаныя паміж сабой у сучасным свеце, прадстаўнік Святога Пасаду звярнуў увагу на тое, што патрэбна комплекснае бачанне ўсіх аспектаў: развіццё прадугледжвае клопат як пра чалавечую асобу, так і пра навакольнае прыроднае асяроддзе. Такім чынам, каб цалкам улічваць патэнцыял чалавечай сям’і, трэба практыкаваць “інтэгральную экалогію”. Паколькі цэласнае развіццё павінна гарантаваць чалавеку здаровае і годнае жыццё, не можна не прызнаць, што сапраўдны экалагічны падыход заўсёды становіцца падыходам сацыяльным.

Ватыканскі дыпламат заклікаў распрацаваць і сфармуляваць набор надзейных інструментаў і палітыкі, як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўнях, падставай якіх стануць жыццяздольныя мадэлі сацыяльнай інтэграцыі, якія будуць прызнаваць за кожным чалавекам права і абавязак садзейнічаць сумленнаму і справядліваму грамадству.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 мая 2019, 14:58