ҽ

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік моліцца за ахвяр тэракту ў Буркіна-Фасо

Пантыфік моліцца за ахвяр тэрарыстычнага нападу на каталіцкую супольнасць у Буркіна-Фасо, паведаміў часовы кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Алесандра Джызоці.

“Святы Айцец з болем прыняў паведамленне аб нападзе на касцёл у Дабло, у Буркіна-Фасо. Ён моліцца за ахвяр, іх блізкіх і ўсю хрысціянскую супольнасць краіны”, - напісаў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Twitter”.

Тэракт адбыўся 12 мая 2019 г. у горадзе Дабло, на поўначы Буркіна-Фасо. Падчас ранішняй нядзельнай св. Імшы тэрарысты акружылі мясцовы касцёл, пасля чаго забілі святара і пяць вернікаў. Затым яны падпалілі святыню, а таксама крамы, кафэ і аптэку, што знаходзіліся побач.

Хрысціянскія супольнасці ў Буркіна-Фасо не першы раз становяцца ахвярамі тэрарыстаў. У нядзелю 28 красавіка 2019 г. быў здзейснены падобны напад на пратэстанцкі храм у пасёлку Сільгаджы, дзе ісламісты забілі пастара, двух яго сыноў і трох вернікаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 мая 2019, 10:54