ҽ

Францішак і Эмануэль Макрон падчас ватыканскай сустрэчы Францішак і Эмануэль Макрон падчас ватыканскай сустрэчы 

Святога Айца запрасілі здзейсніць афіцыйны візіт у Францыю

Прэзідэнт Эмануэль Макрон запрасіў Францішка ў Францыю. Гэта пацвердзіў і французскі Міністр замежных спраў падчас сустрэчы з ватыканскім кардыналам Дзяржсакратаром.

Кіраўнік дзяржавы размаўляў з Святым Айцом па тэлефоне пасля пажару ў саборы Нотр-Дам у Парыжы. “Вядома, я запрасіў Папу прыехаць”, - заявіў Прэзідэнт Францыі 18 красавіка 2019 г., падчас сустрэчы ў Елісейскім палацы з пажарнымі, якія ўдзельнічалі ў ратавальнай аперацыі ў храме.

Падчас сустрэчы кардынала Параліна з Жан-Івам Ле Дрыанам, Міністр пацвердзіў актуальнасць запрашэння наведаць Парыж, якое французскі лідар скіраваў Пантыфіку.

Францішак не быў у Францыі з афіцыйным візітам, хоць наведваў Еўрапейскі парламент і Савет Еўропы ў Страсбургу.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 красавіка 2019, 14:15