ҽ

Тэракт у Шры -Ланцы Тэракт у Шры -Ланцы 

Папа моліцца за ахвяр тэракту ў Шры-Ланцы

Францішак запэўніў у малітве за ахвяр тэракту ў Шры-Ланцы, які адбыўся велікоднай раніцай у розных частках вострава. Адмысловы заклік ён скіраваў 21 красавіка 2019 г. пасля благаслаўлення “Urbi et Orbi”.

“З вялікім смуткам я прыняў навіну пра сур’ёзныя напады, якія, менавіта сёння, у дзень Пасхі, прынеслі жалобу і боль у некаторыя касцёлы і іншыя месцы ў Шры-Ланцы. Хачу выказаць маю зычлівую блізкасць хрысціянскай супольнасці, якая падверглася нападу ў той момант, калі сабралася на малітве, і ўсім ахвярам гэтага лютага насілля. Давяраю Пану ўсіх, хто трагічна загінуў, малюся за параненых і ўсіх, хто пакутуе па прычыне гэтага драматычнага здарэння”, - сказаў Пантыфік.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 красавіка 2019, 13:07