ҽ

Атамны рэактар. Ілюстрацыйнае фота Атамны рэактар. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад за бяспечнае і мірнае развіццё атамных тэхналогій

Святы Пасад прызнае права дзяржаў развіваць даследаванні, вытворчасць і выкарыстанне ядзернай энергіі ў мірных мэтах, калі гэта служыць чалавецтву і сапраўднаму развіццю.

Гэта было агучана на канферэнцыі па ядзернай навуцы і тэхніцы ў Вене, якая праходзіць пад эгідай МАГАТЭ.

Ядзерная навука і міжнародная супольнасць павінна памятаць пра свае абавязацельствы перад будучымі пакаленнямі. Існуе надзённая неабходнасць працягу дыялогу і супрацоўніцтва паміж светам навукі і веры ў фарміраванні культуры павагі да чалавека, яго годнасці і свабоды, на карысць чалавечай сям’і і доўгатэрміновага ўстойлівага развіцця планеты, агучыла думку Бэнэдыкта XVI ватыканская дэлегацыя.

У той жа час, Святы Пасад цвёрда перакананы, што ядзерная энергетыка не можа быць ізаляваная ад глабальнай думкі: тэхналагічныя і навуковыя дасягненні і развіццё павінны суправаджацца развіццём чалавечай адказнасці, каштоўнасцей і сумленнасці. Як сцвярджаецца ў Дэкларацыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб праве на развіццё 1986 года: “чалавечая асоба з’яўляецца цэнтральным суб’ектам развіцця”.

Ватыканская дэлегацыя падзякавала МАГАТЭ за намаганні па забеспячэнні ядзернай бяспекі і фарміраванні культуры бяспекі, па ядзерным нераспаўсюджанні, раззбраенні і мірным выкарыстанні ядзерных тэхналогій.

Святы Пасад працягне падтрымліваць працу МАГАТЭ ў прасоўванні бяспечнага, надзейнага і мірнага развіцця і функцыянавання атамных
тэхналогій.

30 лістапада 2018, 11:33