Святы Пасад прыме ўдзел у франкфурцкай “Buchmesse”
Ватыканскія музеі і Ватыканскае выдавецтва (LEV) прымуць удзел у Міжнародным кніжным кірмашы ў Франкфурце (Frankfurter Buchmesse), які пройдзе з 10 па 14 кастрычніка 2018 г.
Гэта пацвердзілі 6 кастрычніка 2018 г. у Ватыкане.
Сёлета на прэстыжным форуме будуць прадстаўлены больш за 7 000 літаратурных навінак з 100 краін свету.
Сумесны стэнд ватыканскіх структур стане месцам прэзентацыі , плённага і стымулюючага абмену з выдаўцамі і наведвальнікамі, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні.
06 кастрычніка 2018, 12:03