“Стол салідарнасці” з мігрантамі ля Ватыкану
У кантэксце эпахальнай міграцыйнай драмы ініцыятыва “Tavolata romana senza muri” (Рымскі стол без бар’ераў) прадэманстравала, што італьянская сталіца не баіцца рэлігійных і культурных адрозненняў, але прымае іх у якасці рэсурсу, сказала Pope кіраўнік Першага рымскага раёну Сабрына Альфонсі.
Дабрачынную акцыю падрыхтаваў італьянскі філіял міжнароднай асацыяцыі хрысціянскіх валанцёраў “Focsiv”. “Мы арганізавалі “стол салідарнасці”, каб паказаць, што Рым можа прымаць і інтэграваць, што суіснаванне магчыма, што можна знайсці агульную мову, абменьвацца вопытам і традыцыямі, не выключаючы нікога”, - сказала прэс-сакратар аб’яднання Джулія Піліучы.
У дадатак да бясплатнай ежы, ля Ватыкану было прадстаўлена вулічнае мастацтва і музыкі. Арганізацыяй займаліся 200 валанцёраў. У акцыі прынялі ўдзел больш за 70 розных арганізацый, у тым ліку пратэстанты і мусульмане.