ҽ

Штаб-кватэра МАГАТЭ ў Вене Штаб-кватэра МАГАТЭ ў Вене 

Святы Пасад за забарону ядзерных выпрабаванняў

Cакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер выступіў на 62-й сесіі Генеральнай канферэнцыі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ).

У рамках форума, які праходзіць з 17 па 21 верасня 2018 г. у Вене, прадстаўнікі каля 170 краін свету абмяркоўваюць развіццё атамнай энергетыкі, праблемы ядзернай бяспекі, гарантыі ў рамках Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі.

“Рэжым нераспаўсюджвання павінен няспынна дзейнічаць на карысць поўнай забароны ядзерных выпрабаванняў, як робіць гэта ў выпадку ядзернага раззбраення”, - сказаў арцыбіскуп Галахер.

Іерарх звярнуў увагу на небяспеку правядзення ядзерных эксперыментаў, якія “прадугледжваюць істотны і бескантрольны выкід радыеактыўных элементаў” на насельніцтва планеты і навакольнае асяроддзе.

Арцыбіскуп Галахер нагадаў, што вялікія выдаткі на стварэнне і мадэрнізацыю ядзернай зброі, а таксама іншых відаў узбраенняў, ставяць на другі план рэальныя прыярытэты чалавецтва: барацьбу з беднасцю, спрыянне міру, ажыццяўленне адукацыйных, экалагічных, медыцынскіх праектаў і рэалізацыю правоў чалавека.

Прадстаўнік ватыканскай дыпламатыі выступіў на канферэнцыі за дзень да сустрэчы паміж Прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам і лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам, якая праходзіць 18 верасня 2018 г. у Пхеньяне на тэму ядзернага раззбраення.

Арцыбіскуп Галахер падкрэсліў, што “Апостальская Сталіца падтрымлівае пастаянныя і цярплівыя намаганні міжнароднай супольнасці па аднаўленні перамоў па ядзернай праграме Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, якая пагражае цэласнасці рэжыму нераспаўсюджвання. Ён зазначыў, што ваеннага вырашэння гэтай праблемы не існуе.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 верасня 2018, 11:12