ҽ

Супрацоўнік службы бяспекі на даху касцёла ў Багдадзе. Ілюстрацыйнае фота Супрацоўнік службы бяспекі на даху касцёла ў Багдадзе. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Пасад і Ірак каардынуюць дапамогу хрысціянам

Іракскія ўлады каардынуюць са Святым Пасадам дзеянні, накіраваныя на стрыманне арганізаванай міграцыі мясцовых хрысціян і стабілізацыю іх сітуацыі.

Па словах прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Ірака Ахмада Махджуба, існуе адпаведнае супрацоўніцтва паміж бакамі. “Хрысціяне з’яўляюцца сапраўднай часткай іракскай народа: мы рады іх прысутнасці і маем намер забяспечыць ім абарону”, - заявіў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.

Пераслед вызнаўцаў Хрыста на тэрыторыі Ірака трывае ўжо каля дваццаці гадоў. Асабліва моцным ён стаў у гады панавання на тэрыторыі Ніневійскай даліны тэрарыстычнай групоўкі “Ісламская дзяржава”. Сёння, з 1,5 млн. мясцовых хрысціян тут засталіся толькі каля 300 тыс., трэцяя частка з якіх, гэта бежанцы, што знаходзяцца на тэрыторыі Курдыстана.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

07 жніўня 2018, 15:22