ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папскія рэчы штодзённага ўжытку на выставе ў Рыме

Распавесці пра гісторыю Касцёла праз рэчы штодзённага ўжытку – такая мэта выставы, якая праходзіць у некалькіх кроках ад Ватыкана.

Табакерка Льва ХІІІ, хатні абутак Пія VII, італьянска-польскі слоўнік Яна Паўла ІІ – гэта толькі некаторыя з больш чым 400 экспанатаў, якія ўбачыць на выставе “Pontifex” у рымскай выставачнай зале Альбана Полі. Яе ўрачыстае адкрыццё, якое апрайшло яшчэ ў мае 2018 г., узначальваў мальтыйскі кардынал Проспэр Грэк.

Хустачкі, ручкі, абутак – усё гэта здаецца банальныя рэчы, але калі бачыш іх у музейнай вітрыне і ведаеш, каму яны належалі, такога адчування не ўзнікае. Усе экспанаты належаць прыватнаму калекцыянеру – Івану Марсуру. “Можа здавацца, што іх уладальнікі вельмі далёкія ад нас сёння, але на самой справе яны былі людзьмі, вельмі блізкімі да народу”, - адзначыў ён.

На выставе экспануецца толькі частка прыватнай калекцыі, якую яе ўладальнік марыць ператварыць у сапраўдны Музей Папаў. Зараз ідзе падрыхтоўка гэтага праекту, рэалізацыя якога плануецца ў італьянскай Падуе.

Іван Марсура распавёў, што збіраць незвычайную калекцыю пачаў з асабістых рэчаў Альбіна Лучані – Яна Паўла І, якому ён прысвяціў кнігу, узбагачаную шматлікімі рэдкімі фотаздымкамі. З цягам часу яна пачала папаўняцца і іншымі экспанатамі, якія маюць адносіны да гісторыі папства, сярод якіх каля сотні аўтографаў ад ХVIII ст. да нашага часу, памятныя медалі, паштовыя маркі, кнігі, фотаздымкі і іншыя рэчы.

Выстава “Pontifex” будзе адкрыта ў Рыме да канца 2018 г. па адрасе вія Борга Віторыа 88 . Уваход на яе вольны.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

11 жніўня 2018, 17:43