ҽ

Пасяджэнне ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку Пасяджэнне ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку 

Ватыканская дыпламатыя – інструмент для абароны веры

Не толькі ўдзел у перамовах з’яўляецца абавязкам прадстаўнікоў Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Канкрэтная задача – евангелізацыя.

Ватыканская дыпламатыя на самой справе з’яўляецца сродкам для распаўсюджвання і абароны веры, паведаміў арцыбіскуп Бернардзіта Ауса, пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры ААН.

У інтэрв’ю італьянскаму інфармацыйнаму агенцтву “ACI Stampa” іерарх адзначыў, што евангелізацыя ААН – гэта не цытаванне Бібліі або дакументаў Касцёла, а, скарэй, спасылка на вучэнне і заявы Папы, які трансліруе тое, у што вераць католікі.

Арцыбіскуп Ауса таксама адзначыў, што сярод членаў ААН Каталіцкі Касцёл, з аднаго боку, успрымаецца станоўча, асабліва яго прыхільнасць гуманітарнай галіне. З іншага боку, рэлігія часта разглядаецца ў негатыўным святле, таму што лічыцца агентам гвалтоўнага экстрэмізму.

Ватыканскі дыпламат таксама адзначыў прыхільнасць Апостальскай Сталіцы лінгвістычнай карэктнасці дакументаў, якія распрацоўвае Арганізацыя. Таму што некаторыя словы часам выкарыстоўваюцца ў няправільным значэнні. У якасці прыкладу ён прывёў слова “гендэр”. Іерарх адзначыў, што, калі пачалі выкарыстоўваць гэты тэрмін, ён не выклікаў ніякіх сумневаў, таму што яго значэнне адносілася да мужчыны і жанчыны. Сёння, яно змяняецца, паколькі некаторыя вылучаюць ужо 296 полаў. Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры ААН дадаў, што за такімі зменамі стаіць уплыў моцных лобі, якія вымушаюць такога тыпу дзеянні.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 ліпеня 2018, 13:42