Папа моліцца за ахвяр насілля ў Нікарагуа
Францішак выказаў занепакоенасць супрацьстаяннем у Нікарагу, дзе ў выніку сутыкненняў паміж маніфестантамі і сіламі правапарадку загінулі каля сотні чалавек.
“Далучаюся да маіх братоў біскупаў з Нікарагуа выказваючы смутак па прычыне жорсткіх актаў насілля, з забітымі і параненымі, учыненых узброенымі групамі для падаўлення сацыяльных пратэстаў. Малюся за ахвяр і іх блізкіх”, - сказаў Папа.
- дадаў ён.
Пратэсты ў Нікарагуа пачаліся 18 красавіка 2018 г. і былі выкліканы намерам прэзідэнта краіны, Даніэля Артэгі, павялічыць падаткі і зменшыць выдаткі на сацыяльную сферу. Пасля першых сутыкненняў паліцыі з пратэстуючымі, у выніку якіх загінулі каля 30 чалавек, кіраўнік дзяржавы аб’явіў аб адмене рэформы. Аднак апазіцыя не задаволілася гэтым і пачала патрабаваць яго адстаўкі. Пратэсты сталі самымі крывавымі пасля Нікарагуанскай рэвалюцыі 1979 г., адным з лідэраў якой быў Даніэль Артэга.
03 чэрвеня 2018, 13:36