ҽ

Помнік мігрантам на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане Помнік мігрантам на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане 

Святы Айцец выбраў тэму Сусветнага дня мігранта і бежанца

“Мігранты – місіянеры надзеі” – такую тэму Святы Айцец выбраў для 111-га Сусветнага дня мігранта і бежанца, які ў Юбілейны год будзе адзначацца 4-5 кастрычніка.

Аляксандр Панчанка - Pope

“У святле Юбілею гэтая тэма падкрэслівае мужнасць і вытрываласць мігрантаў і бежанцаў, якія штодня сведчаць аб надзеі на будучыню, нягледзячы на цяжкасці. Гаворка ідзе пра надзею знайсці шчасце нават за мяжой, надзею, якая прымушае іх цалкам даверыцца Богу”, - гаворыцца ў паведамленні Дыкастэрыі па спрыянні інтэгральнаму развіццю чалавека, апублікаваным 3 сакавіка 2025 года.

Падкрэсліваецца, што “мігранты і бежанцы становяцца місіянерамі надзеі ў грамадствах, якія іх прымаюць, часта спрыяючы аднаўленню веры і садзейнічаючы міжрэлігійнаму дыялогу, заснаванаму на агульных каштоўнасцях”. Акрамя таго, яны нагадваюць Касцёлу пра канчатковую мэту зямнога пілігрымавання – дасягненне будучай нябеснай Айчыны.

Дыкастэрыя па спрыянні інтэгральнаму развіццю чалавека таксама паінфармавала, што ў гэтым годзе Сусветны дзень мігранта і бежанца не будзе адзначацца, як звычайна, у апошнюю нядзелю верасня, а пройдзе 4 і 5 кастрычніка з нагоды Юбілею мігрантаў і місіянераў.
 

03 сакавіка 2025, 13:15