ҽ

Pope Francis continues treatment

Папа заклікае да праяўлення пяшчоты да хворых

Францішак падзякаваў валанцёрам за іх служэнне і заклікаў да праяўлення пяшчоты да хворых, асабліва падкрэсліўшы важнасць бескарыслівасці ў сучасным свеце.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

У сваім зваротe да вернікаў 9 сакавіка 2025 года, прымеркаваным да нядзельнай малітвы "Анёл Панскі" Папа засяродзіў увагу на пачатку Вялікага посту і значэнні валанцёрскай дзейнасці ў сучасным грамадстве.

Пантыфік адзначыў, што Вялікі пост, які пачаўся ў Папяльцовую сераду, з'яўляецца "пакаянным шляхам сарака дзён, які заклікае нас да навяртання сэрца і вядзе да радасці Вялікадня". "У сучасных грамадствах, дзе пануе рынкавая логіка і ўсё ацэньваецца з пункту гледжання выгады, валанцёрства становіцца прароцтвам і знакам надзеі", - падкрэсліў Папа.

Святы Айцец выказаў удзячнасць усім, хто займаецца валанцёрскай дзейнасцю, адзначыўшы іх ахвярнасць і здольнасць абуджаць надзею ў патрабуючых. Ён таксама падзяліўся ўласным досведам знаходжання ў шпіталі, дзе адчуў клапатлівасць медыцынскага персаналу.

"Мы маем патрэбу ў гэтым "цудзе пяшчоты", які суправаджае тых, хто знаходзіцца ў выпрабаванні, прыносячы трохі святла ў ноч болю", - заўважыў Папа.

Францішак таксама падзякаваў усім, хто моліцца за яго падчас яго знаходжання ў шпіталі, і заклікаў да малітвы за мір ва Украіне, Палесціне, Ізраілі, Ліване, М'янме, Судане і Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Асаблівую заклапочанасць ён выказаў з прычыны ўзнаўлення канфліктаў у асобных рэгіёнах Сірыі.

"Я спадзяюся, што гэта канчаткова спыніцца, пры поўнай павазе да ўсіх этнічных і рэлігійных кампанентаў грамадства, асабліва цывільных", - падкрэсліў Пантыфік.

Завяршаючы свой зварот, Францішак даручыў усіх мацярынскаму заступніцтву Дзевы Марыі і пажадаў добрай нядзелі.
 

09 сакавіка 2025, 12:07

“Анёл Панскі” – гэта старажытная малітва, якая прамаўляецца тройчы на працягу дня – раніцай, апоўдні і вечарам, – на ўспамін таямніцы Уцелаўлення.

Кожную нядзелю і ўрачыстасць Папа сустракаецца з вернікамі апоўдні, каб разам памаліцца яе словамі. Звычайна перад гэтым ён звяртаецца да сабраных з кароткім разважаннем, натхнёным літургічнымі чытаннямі, якія Касцёл прызначае на гэты дзень.

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >