Святы Айцец заклікаў да чынаў пакаяння ў імя міру
Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 12 лютага 2025 года ў ватыканскай Зале Паўла VI, Святы Айцец заклікаў да малітвы і чынаў пакаяння ў імя міру.
Аляксандр Панчанка - Pope
“Я думаю пра многія краіны, якія знаходзяцца ў стане вайны. Сёстры, браты, давайце маліцца за мір! Давайце рабіць усё магчымае для міру. Давайце не забываць, што вайна – гэта заўсёды паражэнне. Мы народжаныя не для таго, каб забіваць, а для таго, каб садзейнічаць развіццю народаў. Няхай будуць адкрыты шляхі да міру. Я прашу вас маліцца аб міры ў вашых штодзённых малітвах. Колькі пакут выпала на долю змучанай Украіны. Падумаем таксама пра Палесціну, Ізраіль, М’янму, Паўночнае Ківу, Паўднёвы Судан і многія краіны, ахопленыя вайной. Калі ласка, давайце маліцца аб свеце! Давайце здзяйсняць чыны пакаяння дзеля міру!”, - заклікаў вернікаў Папа.
12 лютага 2025, 10:25