ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (©artit - stock.adobe.com)

Святы Айцец: несці надзею ахвярам гандлю людзьмі

У XI Сусветны дзень малітвы і рэфлексіі супраць гандлю людзьмі, які адзначаецца 8 лютага, у літургічны ўспамін святой Жазэфіны Бакіты, Папа падзяліўся двума паведамленнямі ў сацыяльнай сетцы X.

Аляксандр Панчанка - Pope

“Святая Жазэфіна Бакіта была ахвярай гандлю людзьмі. Яе гісторыя паказвае нам, як з ласкі Пана можна разарваць ланцугі, зноў стаць свабоднымі і несці надзею іншым, хто мае ў ёй патрэбу”, - падкрэсліў Пантыфік.

Затым Францішак заклікаў да канкрэтных дзеянняў супраць гандлю людзьмі і падтрымкі ахвяр гэтай з’явы. “Давайце з увагай і спагадай выслухаем людзей, якія сталі ахвярамі гандлю людзьмі, дапаможам ім устаць на ногі і разам з імі вызначым найлепшыя спосабы вызвалення іншых і прафілактыкі”, - заахвоціў Святы Айцец.

Сусветны дзень малітвы і рэфлексіі супраць гандлю людзьмі быў устаноўлены ў Каталіцкім Касцёле Папам Францішкам у 2015 годзе. Яго сёлетняя тэма: Паслы надзеі: разам супраць гандлю людзьмі. У пасланні з нагоды гэтай ініцыятывы Пантыфік заклікаў урады і арганізацыі аб’яднаць намаганні для абароны чалавечай годнасці, ліквідацыі ўсіх формаў гандлю людзьмі і ўмацавання міру ва ўсім свеце.
 

08 лютага 2025, 14:00