ҽ

Выратавальнікі і супрацоўнікі паліцыі працуюць на месцы трагедыі ў Гватэмала-Сіці, дзе аўтобус з пасажырамі зваліўся ў цясніну Выратавальнікі і супрацоўнікі паліцыі працуюць на месцы трагедыі ў Гватэмала-Сіці, дзе аўтобус з пасажырамі зваліўся ў цясніну  (AFP or licensors)

Папа выказаў спачуванне пасля аўтакатастрофы ў Гватэмале

Папа Францішак выказаў глыбокі смутак у сувязі з трагічнай аўтакатастрофай у Гватэмале, дзе аўтобус зваліўся ў прорву, што прывяло да шматлікіх смяротных ахвяр.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

14 лютага 2025 года кардынал-дзяржсакратар П'етра Паралін ад імя Пантыфіка накіраваў тэлеграму спачування арцыбіскупу Гансала дэ Віла-і-Васкесу, пастыру архідыяцэзіі Санцьяга-дэ-Гватэмала.

"Святы Айцец, глыбока засмучаны балючай навіной пра падзенне аўтобуса ў прорву ў горадзе Гватэмала, што прывяло да шматлікіх смяротных ахвяр і параненых, узносіць малітвы аб вечным спакоі памерлых", - гаворыцца ў тэлеграме, якую распаўсюдзіла Зала Друку Святога Пасада.

Францішак "перадае свае шчырыя спачуванні сем'ям загінулых, разам са словамі суцяшэння, жывога клопату і пажаданнямі хуткага выздараўлення параненым". На заканчэнне тэлеграмы Пантыфік удзяляе ўсім "суцяшальнае апостальскае благаслаўленне як знак надзеі ва Уваскрослым Пану".

10 лютага 2025 года перапоўнены пасажырскі аўтобус зваліўся з моста па дарозе ў сталіцу Гватэмалы, у выніку чаго загінуў не менш за 51 чалавек. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца страціў кантроль над транспартным сродкам, што прывяло да шэрагу сутыкненняў з іншымі аўтамабілямі.
 

14 лютага 2025, 11:22