ҽ

Зачыненае акно Апостальскага палацу Зачыненае акно Апостальскага палацу  (AFP or licensors)

Папа: трэцяя гадавіна вайны ва Украіне – боль і ганьба чалавецтва

У Ватыкане быў абнародаваны тэкст Папы з нагоды малітвы “Анёл Панскі”, якая традыцыйна праходзіць па нядзелях на Плошчы святога Пятра. 23 лютага 2025 года Пантыфік не праводзіў яе з прычыны сваёй хваробы.

Аляксандр Панчанка - Pope

Святы Айцец у першую чаргу звярнуўся да дыяканаў, якія прымалі ўдзел у юбілейнай сустрэчы з нагоды Святога года, а таксама да тых, хто раніцай у ватыканскай базіліцы атрымаў пасвячэнне ў дыяканат.

“Дарагія браты дыяканы, вы прысвячаеце сябе абвяшчэнню Божага слова і міласэрнаму служэнню, выконваеце вашу паслугу ў Касцёле словамі і справамі, нясучы Божую любоў і міласэрнасць усім. Заклікаю вас працягваць з радасцю ваш апостальскі шлях і – як падказвае нам сённяшняе Евангелле – быць знакам любові, якая ахоплівае ўсіх, якая ператварае зло ў дабро і стварае братэрскі свет. Не бойцеся рызыкаваць дзеля любові!”, - заахвоціў Папа.

Пантыфік нагадаў, што працягвае праходзіць лячэнне, часткай якога з’яўляецца адпачынак. Ён выказаў падзяку ўрачам і медыцынскім работнікам за клопат пра яго і самаахвярнасць, з якой яны выконваюць сваё служэнне сярод хворых людзей.

“Заўтра спаўняецца трэцяя гадавіна шырокамаштабнай вайны супраць Украіны: балючая і ганебная дата для ўсяго чалавецтва! Узнаўляючы сваю блізкасць да змучанага ўкраінскага народа, заклікаю вас памятаць пра ахвяр усіх узброеных канфліктаў і маліцца аб дары міру ў Палесціне, Ізраілі і на ўсім Блізкім Усходзе, у М’янме, Ківу і Судане”, - заклікаў Святы Айцец.

Францішак заўважыў, што атрымаў шмат цёплых паведамленняў і быў асабліва крануты лістамі і малюнкамі дзяцей. “Дзякую за гэтую блізкасць і за малітвы падтрымкі, якія я атрымаў з усяго свету! Даручаю ўсіх заступніцтву Марыі і прашу вас маліцца за мяне”, - напісаў Папа.
 

23 лютага 2025, 12:09

“Анёл Панскі” – гэта старажытная малітва, якая прамаўляецца тройчы на працягу дня – раніцай, апоўдні і вечарам, – на ўспамін таямніцы Уцелаўлення.

Кожную нядзелю і ўрачыстасць Папа сустракаецца з вернікамі апоўдні, каб разам памаліцца яе словамі. Звычайна перад гэтым ён звяртаецца да сабраных з кароткім разважаннем, натхнёным літургічнымі чытаннямі, якія Касцёл прызначае на гэты дзень.

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >