ҽ

 Нацыянальны кангрэс па пакліканнях (Мадрыд, 7-9 лютага 2025 года) Нацыянальны кангрэс па пакліканнях (Мадрыд, 7-9 лютага 2025 года) 

Пантыфік: пакліканне – гэта разуменне патрэб іншых людзей

У пасланні да ўдзельнікаў трохдзённага кангрэса па пакліканнях, які праходзіць у Іспаніі 7-9 лютага 2025 года, Францішак заклікаў іх накіроўваць свае таленты на карысць іншых. На яго думку, гэта найвышэйшая мэта існавання.

Марыя Валодзіна - Pope

Нацыянальны кангрэс па пакліканнях сабраў у Мадрыдзе каля 3000 удзельнікаў з 70 дыяцэзій у суправаджэнні 65 біскупаў. Сярод іх прадстаўнікі 54 рухаў і асацыяцыі, 120 манаскіх кангрэгацый і 250 місіянерскіх арганізацый. Прыкладна траціна ўдзельнікаў – ва ўзросце да 35 гадоў. Тэма кангрэса – Для каго я? – звяртае ўвагу на пакліканні да служэння іншым. Падзея завершыць рэалізацыю Душпастырскага плана, распачатага іспанскімі біскупамі ў 2021 годзе.

Жыць дзеля іншых

У сваім пасланні Францішак паразважаў над адказам Хрыста на пытанне аб тым, як дасягнуць вечнага жыцця. Ён нагадаў, што ўсе мы – распарадчыкі Божых дароў, якія мы павінны памнажаць, а не трымаць пры сабе. Нашы таленты павінны прыносіць плён, нашай маёмасцю трэба дзяліцца так, каб яна ішла на карысць іншых, - нагадаў Папа, дадаючы, што сапраўднае дабро, да якога трэба імкнуцца – не ў адпаведнасці крытэрыям і дасягненні пастаўленых мэт, а ў поўнай аддачы сябе іншым .

Папа нагадаў пра разбуральныя паводкі, якія абрынуліся на Іспанію ў канцы кастрычніка 2024 года, і пра шматлікія акты мужнасці і салідарнасці, якія рушылі ўслед за імі. Ён падкрэсліў, што іншыя – важная мэта нашага жыцця.

Несці Бога ва ўсе сферы жыцця

Святы Айцец заклікаў не марнаваць нашы матэрыяльныя і духоўныя даброты, "выкарыстоўваючы іх для таго, каб аддаляць іншых людзей ад сябе і ад Бога”, але памятаць, што наш адзіны абавязак – гэта любоў. Наша пакліканне – несці Бога ва ўсе сферы жыцця, - сцвердзіў ён.

“Куды б Бог ні паслаў вас, бярыце Яго з сабой: у свой офіс, у сваю сям'ю, у сваё апостальства”, - заахвоціў Папа. Ён заклікаў вернікаў адмовіцца ад ідэі аб тым, што ў чалавека недастаткова рэсурсаў. “Не трэба думаць, што таго, што мы маем, недастаткова. Апосталы не мелі золата і срэбра”, але атрымаўшы Святога Духа, усвядомілі патрэбы бедных і адгукнуліся на іх (пар. Дз 3, 1-8), - нагадаў Францішак.

08 лютага 2025, 10:47