ҽ

2025.02.04 Intenzione Febbraio Bielorusso

Папа: маліцца аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця

Тэме пакліканняў прысвечана малітоўная інтэнцыя Францішка на люты 2025 года. Святы Айцец абвясціў і патлумачыў яе ў відэароліку Папскай сусветнай сеткі малітвы.

Аляксандр Панчанка - Pope

“Калі мне было 17 гадоў, я вучыўся і працаваў. У мяне былі свае планы. Я не думаў стаць святаром. Але аднойчы я зайшоў у касцёл... і там быў Бог, які чакаў мяне!”, - падзяліўся Папа.

Францішак нагадаў, што “Бог нястомна кліча маладых людзей, таксама і сёння, прычым у некаторых выпадках, самым нечаканым чынам”.

“Часам мы не чуем Яго, бо надта занятыя сваімі справамі, сваімі задумамі, нават сваёй касцельнай актыўнасцю. Але Святы Дух прамаўляе да нас праз сны і трывогі, якія маладыя людзі адчуваюць у сваіх сэрцах. Калі мы будзем суправаджаць іх на гэтым шляху, то ўбачым, як Бог перамяняе іх. І зможам прыняць Яго пакліканне так, каб лепш служыць Касцёлу і свету сёння. Давайце давяраць моладзі! Але, перш за ўсё, будзем давяраць Богу, бо Ён кліча кожнага!”, - заклікаў Святы Айцец.

“Молімся, каб касцельная супольнасць адкрылася на прагненні і сумневы маладых людзей, якія адчуваюць пакліканне да жыцця місіяй Езуса – як у святарстве, так і ў манастве”, - агучыў малітоўную інтэнцыю Пантыфік.
 

04 лютага 2025, 12:08