ҽ

Францішак падчас міжнароднага саміту па правах дзіцяці Францішак падчас міжнароднага саміту па правах дзіцяці  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Францішак рыхтуе важны дакумент аб абароне правоў дзяцей

Пасля заканчэння Сусветнага саміту па правах дзяцей Францішак абвясціў пра падрыхтоўку новай апостальскай адгартацыі, прысвечанай дзецям.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

3 лютага 2025 года ў Апостальскім палацы Папа сустрэўся з удзельнікамі міжнароднага саміту па правах дзяцей. У сваім выступленні Святы Айцец падзякаваў прысутным за іх удзел і працу падчас сустрэчы, якая ператварыла Ватыкан у своеасаблівы цэнтр вывучэння, дзе адлюстроўваецца сітуацыя дзяцей ва ўсім свеце – “дзяцей, якія, на вялікі жаль, часта пакутуюць ад гвалту, эксплуатацыі і адмаўлення іх правоў", - адзначыў Пантыфік у сваім выступленні.

Святы Айцец падкрэсліў, што прысутнасць удзельнікаў, іх вопыт і спачуванне ператварылі сустрэчу таксама ў майстэрню, дзе ў розных тэматычных групах былі распрацаваны прапановы па абароне правоў дзяцей.

Францішак паведаміў пра свой намер падрыхтаваць апостальскую адгартацыю, прысвечаную дзецям, каб замацаваць гэтую ініцыятыву і спрыяць яе распаўсюджванню ва ўсім Касцёле. Гэта будзе першы папскі дакумент такога ўзроўню, цалкам прысвечаны тэме дзяцінства і правоў дзяцей.

“Уся гэтая праца служыць на хвалу Божую, і мы давяраем яе Пану, просячы, каб Дух Святы зрабіў яе плённай", - сказаў на заканчэнне Папа, удзяляючы благаслаўленне ўдзельнікам сустрэчы.
 

04 лютага 2025, 07:56