Святы Айцец у шпіталі: клінічны стан стабільны
Клінічны стан Святога Айца, якому напярэдадні дыягнаставалі пачатак двухбаковай пнеўманіі, застаецца стабільным, - паведаміла ўвечары 19 лютага 2025 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
Аляксандр Панчанка - Pope
Адзначаецца, што згодна з дадзенымі медыцынскага персаналу, аналізы крыві сведчаць пра нязначнае паляпшэнне, асабліва ў паказчыках, што датычаць запаленчага працэсу.
Нягледзячы на стан здароўя, Пантыфік працягвае сваю штодзённую дзейнасць. Пасля сняданку ён прачытаў некалькі газет, а затым займаўся працай разам з бліжэйшымі супрацоўнікамі.
Перад абедам Францішак прыняў святую Камунію, а ў другой палове дня яго наведала прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні. Іх сустрэча працягвалася каля 20 хвілін.
19 лютага 2025, 19:47