ҽ

Наступствы ізраільскага ракетнага ўдару па Газе Наступствы ізраільскага ракетнага ўдару па Газе 

Пантыфік: падумаем пра краіны, якія пакутуюць ад вайны

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 5 лютага 2025 года ў ватыканскай Зале Паўла VI, Пантыфік заклікаў пілігрымаў памятаць у малітве пра краіны, ахопленыя вайной.

Аляксандр Панчанка - Pope

“Я заклікаю вас маліцца за святароў і кансэкраваных асоб, якія нясуць сваё служэнне ў бедных і спустошаных вайной краінах, асабліва ва Украіне, на Блізкім Усходзе і ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Для многіх людзей іх прысутнасць з’яўляецца доказам таго, што Бог заўсёды памятае пра іх”, - падкрэсліў Святы Айцец.

“І давайце падумаем пра краіны, якія пакутуюць ад вайны: пра змучаную Украіну, Ізраіль, Палесціну. Пакутуе вельмі шмат краін. Давайце памятаць пра абяздоленых у Палесціне і маліцца за іх”, - заахвоціў Папа.

Францішак заклікаў вернікаў быць радаснымі ў надзеі, моцнымі ў выпрабаваннях, настойлівымі ў малітвы і руплівымі ў клопаце пра патрэбы братоў.
 

05 лютага 2025, 10:47