Францішак у шпіталі: станоўчая дынаміка
Стан здароўя Святога Айца крыху паляпшаецца, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы ўвечары 20 лютага 2025 года.
Марыя Валодзіна - Pope
У Папы “няма тэмпературы, а гемадынамічныя паказчыкі застаюцца стабільнымі. Раніцай ён прыняў Эўхарыстыю, пасля чаго прысвяціў час працоўнай дзейнасці”, - гаворыцца ў паведамленні.
Такім чынам у стане здароўя Святога Айца назіраецца станоўчая дынаміка. Ён працягвае выконваць свае штодзённыя абавязкі, спалучаючы іх з неабходным лячэннем і адпачынкам.
18 лютага Пантыфіку было дыягнаставана двухбаковае запаленне лёгкіх, якое патрабуе медыкаментознага лячэння ў шпіталі.
20 лютага 2025, 20:00