Францішак: вайна – шлях пагарды да чалавечага жыцця
Аляксандр Панчанка - Pope
Святы Айцец падтрымаў Касцёл у Італіі, які праводзіць Дзень абароны жыцця. Ён далучыўся да італьянскіх біскупаў, выказаўшы падзяку шматлікім сем’ям, якія прымаюць дар новага жыцця і заклікаў моладзь не баяцца нараджаць дзяцей.
Пантыфік нагадаў, што 3 лютага ў Ватыкане распачнецца Міжнародны саміт па правах дзяцей. Ён падкрэсліў, што асабіста прыме ўдзел у гэтай важнай падзеі. “Гэта выключная магчымасць, каб паставіць у цэнтр увагі ўсяго свету самыя неадкладныя пытанні, якія датычаць жыцця дзяцей”, - сказаў Папа.
“А што да першаснай каштоўнасці чалавечага жыцця, то я яшчэ раз кажу “не” вайне, якая разбурае, знішчае ўсё, знішчае жыццё і прыводзіць да пагарды да жыцця. І давайце не забываць, што вайна – гэта заўсёды паражэнне. У гэты Юбілейны год я зноў звяртаюся з заклікам, асабліва да дзяржаўных лідараў, якія вызнаюць хрысціянскую веру, прыкласці максімум намаганняў на карысць перамоў, каб пакласці канец усім бягучым канфліктам. Давайце маліцца аб міры ў змучанай Украіне, Палесціне, Ізраілі, Ліване, М’янме, Судане, Паўночным Ківу”, - заахвоціў Святы Айцец.