Мусульманская супольнасць Італіі падтрымлівае хворага Папу
Старшыня Саюза ісламскіх суполак Італіі Ясін Лафрам накіраваў ліст Папу Францішку, у якім выказаў падтрымку і пажаданні хуткага выздараўлення ад імя мусульман краіны.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
"Ваш голас, які садзейнічае дыялогу і паразуменню паміж рознымі веравызнаннямі і культурамі, як ніколі патрэбны ў гэты гістарычны момант", - падкрэслівае ў сваім лісце кіраўнік італьянскіх мусульман.
"Мы даведаліся з занепакоенасцю пра Ваш стан здароўя і далучаемся да малітвы, каб Вы як мага хутчэй паправіліся", - піша Лафрам ад імя мусульманскай супольнасці Італіі. Ён выказвае спадзяванне на хуткае і поўнае выздараўленне Папы, "каб Вы маглі працягваць сваю адданасць справе развіцця братэрства і салідарнасці з уласцівымі Вам сілай і рашучасцю".
Гэты ліст адлюстроўвае глыбокую павагу, якой карыстаецца Папа Францішак сярод прадстаўнікоў іншых рэлігій.
24 лютага 2025, 12:05