Папа будзе прысутнічаць на біскупскім пасвячэнні ў Рыме
Аляксандр Панчанка - Pope
Біскупскую сакру ўдзеліць кардынал Бальдасарэ Рэйна, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі. Сакансэкратарамі будуць кардынал Крыстаф Шонбарн, арцыбіскуп Венскі, і біскуп Мікеле Дзі Толвэ, рэктар Папскай рымскай вышэйшай духоўнай семінарыі і дапаможны біскуп Рымскай дыяцэзіі.
Мансеньёр Рэната Тарантэлі Бакары нарадзіўся ў 1976 годзе ў Рыме. Вывучаў права. Да паступлення ў духоўную семінарыю працаваў адвакатам і займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў італьянскіх вышэйшых навучальных установах.
Прэзбітэрскае пасвячэнне ў 2018 годзе яму і пятнаццаці іншым дыяканам удзяліў Папа Францішак. Урачыстая цырымонія праходзіла ў ватыканскай Базіліцы Святога Пятра з нагоды 55-га Сусветнага дня малітвы аб пакліканнях. На той момант Бакары было 41 год. Біскупскае прызначэнне ён атрымаў 24 лістапада 2024 года. Іерарх будзе адказваць за паўднёвы сектар Рымскай дыяцэзіі.