Папа: маліцца, каб усе хрысціяне зноў сталі адной сям’ёй
Аляксандр Панчанка - Pope
“У гэтым годзе мы таксама пакліканы маліцца аб тым, каб усе хрысціяне зноў сталі адной сям’ёй, у адпаведнасці з Божай воляй, каб “усе былі адзіныя” (Ян 17:21). Экуменізм не з’яўляецца факультатыўным”, - напісаў Святы Айцец у сацыяльнай сетцы X.
Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян будзе праходзіць да 25 студзеня. Ён завершыцца малітвай Нешпараў у рымскай Базіліцы святога Паўла па-за мурамі, якую правядзе Папа разам з лідарамі розных хрысціянскіх канфесій.
Сёлетняя тэма экуменічнай ініцыятывы: “Ці верыш у гэта?” (Ян 11, 26). У 2025 годзе яна прымеркавана да 1700-годдзя Нікейскага сабора, які стаў ключавым для фарміравання асноў хрысціянскага веравучэння, што падзяляюцца большасцю канфесій. Матэрыялы для Тыдня малітваў у гэтым годзе падрыхтавалі манахі і манахіні экуменічнай Супольнасці Бозэ ў Італіі.