ҽ

Францішак і Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, кардынал Балдасарэ Рэйна Францішак і Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, кардынал Балдасарэ Рэйна  (Vatican Media)

Францішак сустрэнецца з духавенствам Рыма

Біскуп Рыма аднаўляе традыцыю правядзення сустрэч з духавенствам Рымскай дыяцэзіі. 6 сакавіка 2025 года ён склікае святароў у Базіліцы святога Яна на Латэране.

Марыя Валодзіна - Pope

Пасля серыі сустрэч з рымскімі святарамі ў канцы 2023 і пачатку 2024 года, Францішак ізноў плануе сустрэцца з імі 6 сакавіка, у першы чацвер Вялікага посту. Паведамлене пра гэта апублікавала Рымская дыяцэзія.

Папярэдняя сустрэча з дыяцэзіяльнымі святарамі, манаскімі асобамі і дыяканамі, якія нясуць служэнне ў Рымскай дыяцэзіі, адбылася 13 студзеня 2024 года.

31 студзеня 2025, 16:31