Пантыфік адзначыў глыбокую хрысціянскую веру Джымі Картэра
Хрысціянская вера натхняла цвёрдую адданасць Джымі Картэра справе прымірэння і супакою паміж народамі, абароне правоў чалавека і дабрыбыту бедных, - нагадаў Папа.
Аляксандр Панчанка - Pope
“Яго Святасць з сумам даведаўся пра смерць былога Прэзідэнта Джымі Картэра і выказвае шчырыя спачуванні. Успамінаючы цвёрдую адданасць Прэзідэнта Картэра, натхнёную глыбокай хрысціянскай верай, справе прымірэння і супакою паміж народамі, абароне правоў чалавека і дабрабыту бедных і патрабуючых, Святы Айцец даручае яго бясконцай міласэрнасці Усемагутнага Бога і моліцца аб суцяшэнні для ўсіх, хто аплаквае яго страту”, - гаворыцца ў тэлеграме, якую ад імя Пантыфіка скіраваў кардынал-дзярсакратар П’етра Паралін.
Джымі Картэр адышоў у вечнасць 29 снежня 2024 года ў 100-гадовым узросце. Ён быў 39-м прэзідэнтам ЗША і займаў гэту пасаду з 1977 па 1981 год. У 2002 годзе яму была прысуджана Нобелеўская прэмія міру.
30 снежня 2024, 14:30