ҽ

Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Святы Айцец заклікаў маліцца за народы, якія пакутуюць ад вайны

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 13 лістапада 2024 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Францішак у чарговы раз заклікаў вернікаў не забываць маліцца за мір.

Аляксандр Панчанка - Pope

“Давайце не будзем забываць пра краіны, якія знаходзяцца ў стане вайны. Браты і сёстры, змучаная Украіна шмат пакутуе! Не будзем забываць пра Украіну. Не будзем забываць пра Палесціну, Ізраіль, М’янму і шматлікія краіны, якія знаходзяцца ў стане вайны. Давайце не забываць пра тую групу расстраляных нявінных палесцінцаў. Будзем маліцца за мір. Нам вельмі, вельмі патрэбны мір”, - сказаў Папа.
 

13 лістапада 2024, 10:37