ҽ

Тры крытэрыі ад Папы для абнаўлення базілікі святога Пятра

Папа прыняў на аўдыенцыі 11 лістапада 2024 года супрацоўнікаў і партнёраў Фабрыкі святога Пятра і нагадаў ім пра неабходнасць захавання раўнавагі паміж тэхналагічным развіццём і духоўным вымярэннем.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Сустрэча адбылася ў кантэксце новых праектаў па мадэрнізацыі галоўнага храма каталіцкага свету. "Часам здараецца, што інструмент пераважвае мэту, якой павінен служыць: нібыта рамка становіцца важнейшай за карціну", - адзначыў Францішак, заклікаючы да разважлівага выкарыстання тэхналогій. Ён падкрэсліў, што тэхнічныя рашэнні добрыя не толькі тады, калі яны добра працуюць, але перш за ўсё калі дапамагаюць нам духоўна расці.

Папа нагадаў, што ядром базілікі з'яўляецца магіла святога Пятра, вучня, якога Езус абраў першым сярод апосталаў. Менавіта гэта павінна вызначаць характар усіх прац па мадэрнізацыі святыні. Ён прапанаваў тры крытэрыі для працы: слуханне малітвы, позірк веры і дотык пілігрыма.

"Заахвочваю да намаганняў Фабрыкі і яе супрацоўнікаў па ўкараненні тэхналогій, якія спрыяюць не толькі інтэрактыўнаму ўдзелу людзей, але перш за ўсё ўсведамленню імі святога месца як прасторы для разважання", - падкрэсліў Святы Айцец.

Ён таксама заклікаў выкарыстоўваць перадавыя інструменты ў місіянерскім, а не турыстычным стылі, не шукаючы спецэфектаў, а інвестуючы ў новыя сродкі для перадачы веры Касцёла і культуры, якую ён сфарміраваў.
 

11 лістапада 2024, 10:38