Пантыфік пашырыў плошчы Ватыканскіх архіва і бібліятэкі
Аляксандр Панчанка – Pope
У хірографе, які быў абнародаваны 12 лістапада 2024 года, Святы Айцец нагадаў, што Архіў і Бібліятэка пакліканы палепшыць доступ да сваёй спадчыны. Ён распарадзіўся стварыць Камісію, якая вызначыць катэгорыі дакументаў для пераносу ў новыя памяшканні. У яе ўвойдуць прадстаўнікі Дзяржаўнага сакратарыяту, Ватыканскага апостальскага архіву і Ватыканскай апостальскай бібліятэкі.
Пантыфік нагадаў, што Архіў і Бібліятэка граюць ключавую ролю ў захаванні дакументаў, якія тычацца кіравання Паўсюдным Касцёлам і распаўсюджвання культуры, але яны пакліканы таксама зрабіць сваю спадчыну больш даступнай, у тым ліку для даследчыкаў.
Згодна з папскім распараджэннем, гэтыя структуры атрымаюць дадатковыя плошчы за кошт часткі будынку Папскай Рымскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі і прылеглых да яе памяшканняў у эктратэрытарыльяным комплексе базілікі святога Яна на Латэране ў Рыме. Гэта дазволіць больш эфектыўна арганізаваць захаванне архіўных і бібліятэчных матэрыялаў і доступ да іх.