Святы Айцец паабедаў з 1300 беднымі
17 лістапада 2024 года з нагоды Сусветнага дня бедных Пантыфік паабедаў з беднымі ў ватыканскай зале Паўла VI. Падзея была арганізавана Дыкастэрыяй па міласэрным служэнні пры падтрымцы Італьянскага аддзялення Чырвонага Крыжа.
Марыя Валодзіна – Pope
Гасцей абслугоўвалі каля 340 валанцёраў. У меню ўваходзілі лазання з гароднінай, катлета з шпінатам і сырам, бульбяное пюрэ, садавіна і дэсерт. Пасля абеду ў якасці падарунку госці атрымалі заплечнікі з прадуктамі харчавання і сродкамі гігіены.
Па дадзеных каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Caritas Italiana, у Італіі налічваецца каля 5,7 мільёна чалавек (9,7% насельніцтва), якія жывуць у абсалютнай беднасці. Гэта найвышэйшы паказчык за ўсю гісторыю назіранняў.
Сусветны дзень бедных быў устаноўлены Францішкам у 2016 годзе на заканчэнне Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці. Ён адзначаецца ў Касцёле ў ХХХІІІ Звычайную нядзелю літургічнага года.
17 лістапада 2024, 16:59