ҽ

Банер ініцыятывы Мільён дзяцей моляцца на Ружанцы за мір у свеце Банер ініцыятывы Мільён дзяцей моляцца на Ружанцы за мір у свеце 

Святы Айцец заклікае да малітвы за мір з дзецьмі ўсяго свету

13 кастрычніка 2024 года падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на плошчы святога Пятра ў Ватыкане Папа падтрымаў мірны малітоўны праект.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Францішак падкрэсліў злабадзённасць ініцыятывы пад назвай Мільён дзяцей моляцца на Ружанцы за мір у свеце, запланаванай на 18 кастрычніка 2024 года. "Дзякую ўсім хлопчыкам і дзяўчынкам, якія прымуць удзел у малітве! Мы далучаемся да іх і даручаем заступніцтву Багародзіцы лёс пакутніцкіх народаў", - сказаў Папа. Ён нагадаў, што гэты дзень супадае з гадавінай апошняга аб'яўлення Маці Божай у Фаціме, што надае асаблівае значэнне малітоўнаму праекту.

Асаблівую ўвагу Папа надаў краінам, якія зараз знаходзяцца ў стане канфлікту або перажываюць цяжкія часы. "Мы даручаем заступніцтву Марыі пакутлівую Украіну, М'янму, Судан і іншыя народы, якія пакутуюць ад вайны і ўсіх форм насілля і галечы", - падкрэсліў Францішак.

Папа таксама павітаў прысутных на ватыканскай плошчы, у тым ліку асацыяцыю Міліцыя Беззаганнай, заснаваную святым Максімільянам Кольбэ, італьянскіх паралімпійскіх спартсменаў з іх трэнерамі і асістэнтамі, а таксама групу Pax Christi International. Асаблівае прывітанне было адрасавана новым студэнтам рымскага Урбанскага калегіума (Collegio Urbano), з якімі Папа сустрэўся раней у гэты дзень.

Завяршаючы свой зварот, Святы Айцец павітаў пілігрымаў з розных краін, адзначыўшы прысутнасць на плошчы сцягоў Польшчы, Бразіліі, Аргенціны, Эквадора і Францыі.

Францішак пажадаў усім добрай нядзелі і папрасіў не забываць маліцца за яго.
 

13 кастрычніка 2024, 13:08