ҽ

Папскі візіт у Сінгапур: дыялог з духавенствам

У пятніцу, 13 верасня 2024 года, Папа правёў прыватную размову з духавенствам Сінгапура ў Цэнтры духоўных практыкаванняў святога Францішка Ксаверыя. Падзея мела месца ў рамках візіту Францішка ў краіну.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Святы Айцец сустрэўся з біскупам і святарамі ў 8.20 раніцы па мясцовым часе ў капліцы цэнтра. Дэталі дыялогу, паколькі ён насіў закрыты характар, не раскрываюцца. Пасля шчырай размовы ўдзельнікі зрабілі групавы здымак на памяць. Затым адбылося фатаграфаванне з кіраўнікамі манаскіх кангрэгацый, якія працуюць у Сінгапуры.

Варта адзначыць, што іерархія Сінгапура ўваходзіць у Канферэнцыю Каталіцкіх Біскупаў Малайзіі, Сінгапура і Брунея, якая была заснавана ў 1960-х гадах. Яна аб'ядноўвае іерархаў трох архідыяцэзій і шасці дыяцэзій Малайзіі, архідыяцэзіі Сінгапура і апостальскага вікарыята Брунея.

Пасля сустрэчы, каля 8.40, Францішак развітаўся з персаналам і дабрадзеямі Цэнтра духоўных практыкаванняў святога Францішка Ксаверыя, які быў яго рэзідэнцыяй на час візіту.

13 верасня 2024, 07:41