Францішак: берагчы і захоўваць тое, што даверыў нам Творца
Марыя Валодзіна - Pope
Пантыфік падзякаваў гасцям за намаганні па ажыццяўленні прынцыпаў інтэгральнай экалогіі і з удзячнасцю падсумаваў шлях, пройдзены ініцыятывай да гэтага часу. Цэнтр Laudato sì быў створаны ў пачатку 2023 года як навуковая, адукацыйная і грамадская арганізацыя. Яго дзейнасць накіравана на інтэгральнае развіццё чалавека ў адпаведнасці з прынцыпамі энцыклікі Laudato si'.
Асноўнымі кірункамі ініцыятывы з'яўляюцца “інклюзіўная адукацыя ў галіне інтэгральнай экалогіі, цыркулярная і генератыўная эканоміка, а таксама экалагічная ўстойлівасць”. У цэнтры ўвагі гэтага складанага і шматграннага праекта ляжыць сельская гаспадарка, у тым ліку стварэнне новых вінаграднікаў, якія будуць уяўляць сабой сінтэз традыцый і інавацый. Францішак выказаў асаблівае задавальненне ў сувязі з стварэннем вялікай колькасці працоўных месцаў. Гэта адпавядае намеру “імкнуцца да аднаўлення добрых і плённых адносін паміж чалавечай сям'ёй і тварэннем”, падкрэсліў Святы Айцец.
Напрыканцы прамовы Пантыфік заклікаў гасцей спрыяць распаўсюджванню прынцыпаў інтэгральнай экалогіі, якія ён выклаў у энцыкліцы Laudato si' і апостальскай адгартацыі Laudate Deum, і не забываць маліцца аб ім.