ҽ

Францішак працягвае апостальскі візіт у Папуа-Новую Гвінею

Другі дзень прабывання ў Папуа-Новай Гвінеі для Францішка пачаўся з святой Імшы, якую ён цэлебраваў у прыватным парадку 7 верасня 2024 года ў 07.30 па мясцовым часе.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Затым Папа наведаў Дом ураду, дзе сустрэўся з генерал-губернатарам краіны, сэрам Бобам Бофенгам Дадаэ. Падчас візіту ветлівасці Святы Айцец пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей і абмяняўся падарункамі з кіраўніком дзяржавы.

Пасля гэтага Пантыфік накіраваўся ў APEC Haus - знакавы канферэнц-цэнтр, пабудаваны для саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва ў 2018 годзе. Будынак, які адлюстроўвае традыцыйную архітэктуру народаў Моту-Коіта, стаў месцам сустрэчы Францішка з мясцовымі ўладамі і грамадскасцю.
 

07 верасня 2024, 06:55