Папу падарылі партытуру напісанай для яго Імшы Міласэрнасці
Аляксандр Амяльчэня - Pope
87-гадовы Святы Айцец атрымаў твор ад кампазітара Томаса Доса і дырыжораў Готфрыда Раперсдорфера, Петэра Брылінгера і Томаса Хёрмана. Падзея мела месца на плошчы святога Пятра з удзелам каля 300 музыкантаў і вакалістаў з розных ансамбляў і хароў Верхняй Аўстрыі.
Імша Міласэрнасці ўжо мела сваю міжнародную прэм'еру ў базіліцы святога Пятра 24 жніўня 2024 года, дзе была выканана як музычнае суправаджэнне да Эўхарыстыі.
Раперсдорфер апісаў сустрэчу з Папам як "цудоўны досвед". Францішак быў у захапленні ад працы і нават спытаў на нямецкай мове пра перадгісторыю праекта, пра што капельмайстар аўстрыйскаму каталіцкаму агенцтву Kathpress.
Імша адлюстроўвае этапы жыцця Папы, у тым ліку яго служэнне ў якасці святара ў Буэнас-Айрэсе. Раперсдорфер патлумачыў, што музыка спалучае ў сабе інтымнасць і рэфлексію з пасланнем надзеі. Яна, між іншым, спасылаецца на дзяцей, якія гуляюць у футбол у Буэнас-Айрэсе – вобраз, які асабліва блізкі сэрцу Папы.
Кампазітар Томас Дос, які з'яўляецца шчырым шанавальнікам святога Францішка Асізскага, апісаў кампазіцыю як "цудоўны збег абставін". На працягу апошніх некалькіх месяцаў незлічоная колькасць людзей удзельнічала ў праекце Імшы Міласэрнасці і ўклала шмат энергіі ў стварэнне чагосьці разам і для іншых.