Пантыфік маліўся ў рымскім касцёле святога Аўгустына
27 жніўня 2024 года, у літургічны ўспамін святой Монікі, Францішак наведаў рымскі касцёл святога Аўгустына.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Падчас свайго візіту ён правёў час у малітве ў капліцы, дзе захоўваюцца рэліквіі святой Монікі. Пасля гэтага Папа таксама памаліўся перад абразом Мадонны Пілігрымаў, які знаходзіцца ў храме, і цёпла развітаўся з манахамі, манахінямі і пілігрымамі.
Пасля кароткага візіту Святы Айцец вярнуўся ў Ватыкан.
28 жніўня 2024, 10:26