ҽ

2024.07.02 banner intenzioni luglio 2024 bielorusso

Папа запрашае маліцца за душпастыраў, якія апякуюцца хворымі

“Калі святар падыходзіць да чалавека, каб удзяліць намашчэнне хворых, ён не абавязкова дапамагае яму развітацца з жыццём. Думаць пра гэта так – значыць адмовіцца ад усякай надзеі. Значыць лічыць само сабой зразумелым, што пасля святара прыйдзе трунар”, - заўважыў Папа.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

2 ліпеня 2024 года Сусветная малітоўная сетка апублікавала відэа, у якім Францішак асабіста абвяшчае і тлумачыць сваю інтэнцыю на ліпень. Запрашэнне Святога Айца да малітвы ўсяго Касцёла з’яўляецца спосабам паказаць, што намашчэнне хворых – гэта сакрамэнт супольнасці і адносін.

“У час болю і хваробы мы не самотныя: святар і тыя, хто прысутнічае падчас намашчэння хворых, прадстаўляюць усю хрысціянскую супольнасць, якая, як адзінае цела, збіраецца вакол людзей, якія пакутуюць, і іх сем’яў, сілкуючы іх веру і надзею, падтрымліваючы іх малітвай і братэрскай цеплынёй”, - сказаў Папа ў лютым 2014 года перад тысячамі вернікаў на агульнай аўдыенцыі, прысвечанай гэтаму сакрамэнту.

“Давайце памятаць пра тое, што намашчэнне хворых – гэта адзін з “сакрамэнтаў аздараўлення”, “лячэння”, які ацаляе дух”, - заклікаў Францішак у сённяшнім відэа.

Гэты сакрамэнт гарантуе блізкасць Езуса да болю цяжкахворых і пажылых людзей, палягчэнне іх пакут і прабачэнне грахоў, але ён не павінен параўноўвацца з цудам аздараўлення цела або блізкай смерцю.

Ролік, які суправаджае словы Францішка, быў зняты ў дзвюх дыяцэзіях ЗША: у Алентауне, штат Пенсільванія, і ў Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія. Ён дэманструе розны кантэкст удзялення сакрамэнту.

У відэа, створаным камандай прафесіяналаў з архідыяцэзіі Лос-Анджэлеса, пераплятаюцца дзве гісторыі, здавалася б, зусім розныя па ўзросце і клінічнай сітуацыі хворага, але аб'яднаныя ласкай сакрамэнту і вялікай любоўю блізкіх, якія сабраліся вакол таго, хто яго атрымлівае.

“Молімся аб тым, каб сакрамэнт намашчэння хворых даваў моц Пана людзям, якія яго прымаюць, і іх блізкім і штораз больш станавіўся для ўсіх бачным знакам спачування і надзеі”, - агучыў Папа сваю інтэнцыю на ліпень.
 

02 ліпеня 2024, 16:01