ҽ

Эйфелева вежа, упрыгожаная алімпійскімі кольцамі да Алімпіяды ў Парыжы 2024 года Эйфелева вежа, упрыгожаная алімпійскімі кольцамі да Алімпіяды ў Парыжы 2024 года  (AFP or licensors)

Францішак: Алімпіяда – магчымасць прымірыцца

Алімпійскія гульні па сваёй прыродзе нясуць мір, а не вайну, - адзначыў Святы Айцец у пасланні да арцыбіскупа Парыжскага Ларана Ульрыша.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

19 ліпеня 2024 года іерарх узначаліў святую Імшу у касцёле святой Магдалены ў сталіцы Францыі з удзелам прадстаўнікоў улад і спартыўнага свету за тыдзень да цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў.

Францішак заахвоціў вернікаў Парыжа быць гасціннымі і шчодра сведчыць сваю веру ўсім, хто прыбывае да іх. Ён таксама пажадаў, каб падзея дапамагла жыхарам французскай сталіцы будаваць “братэрскую гармонію, якая дазваляе, нягледзячы на адрозненні і супрацьлегласці, умацаваць адзінства народа”.

Папа падкрэсліў, што Алімпіяда – гэта ўнікальная магчымасць для народаў, нават самых варожых да сябе, прымірыцца. “Таму я жадаю, каб Алімпійскія гульні ў Парыжы сталі ўнікальнай магчымасцю для ўсіх тых, хто прыязджае з усяго свету, адкрыць і ацаніць адзін аднаго, пераадолець прадузятасць, выклікаць павагу там, дзе ёсць пагарда і недавер, і сяброўства там, дзе ёсць нянавісць. Алімпійскія гульні па сваёй прыродзе нясуць мір, а не вайну”, - напісаў Францішак.

Святы Айцец нагадаў аб тым, што ў старажытныя часы падчас Гульняў паміж канфліктуючымі бакамі дзейнічала перамір’е. “У гэтыя неспакойныя часы, калі мір у свеце знаходзіцца пад сур'ёзнай пагрозай, я шчыра спадзяюся, што ўсе будуць паважаць такое перамір'е ў надзеі на вырашэнне канфліктаў і аднаўленне згоды. Няхай Бог злітуецца над намі! Няхай прасвятліць сумленне тых, хто мае ўладу, адносна цяжкай адказнасці, якая ляжыць на іх, няхай дасць міратворцам поспех у іх намаганнях і благаславіць іх”, - звярнуўся Папа да арганізатараў Алімпійскіх гульняў у Парыжы.
 

19 ліпеня 2024, 14:51