ҽ

Лагатыпы і дэвізы падарожжа Францішка ў Бельгію і Люксембург Лагатыпы і дэвізы падарожжа Францішка ў Бельгію і Люксембург 

Папскае падарожжа ў Люксембург і Бельгію: лагатыпы і дэвізы

25 чэрвеня 2024 года ў Ватыкане абнародавалі лагатыпы і дэвізы падарожжа Францішка ў Бельгію і Люксембург. Як заяўлялася раней, яно запланавана на 26-29 верасня 2024 года.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Першы лагатып уяўляе сабой стылізаваную карту Бельгіі, перасечаную дарогай, па якой ідуць людзі рознага ўзросту і розных культур. Унізе – сілуэт Папы ў белым колеры. Дэвіз апостальскага падарожжа: У дарогу, з надзеяй (En route, avec Espérance), які гучыць як заклік ісці разам шляхам, які з’яўляецца гісторыяй краіны, але таксама Евангеллем, шляхам Езуса Хрыста, нашай Надзеі.

На лагатыпе аднадзённага візіту ў Люксембург – стылізаваная выява Папы Францішка; на заднім плане – катэдра Нотр-Дам. Выкарыстаныя колеры, жоўты і белы, з'яўляюцца колерамі сцяга Дзяржавы Ватыкан, у той час як сіні спасылаецца на марыйны культ, які глыбока ўкараніўся ў гісторыі люксембургскага каталіцызму. Справа ўнізе дэвіз апостальскага падарожжа: Служыць (Pour servir), што адносіцца да Хрыста, Які “не для таго прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць” (Мц 20, 28). Такім чынам, па прыкладзе свайго Настаўніка, Касцёл пакліканы быць на службе чалавецтву.

Францішак паедзе ў Люксембург 26 верасня. У Бельгіі, дзе наведае Брусель, Лёвен і Лювэн-Ла-Неў, ён будзе знаходзіцца з 26 па 29 верасня.

Нагадаем, што на першы месяц восені 2024 года ў Папы запланавана яшчэ адно апостальскае падарожжа. 3-13 верасня ён наведае Інданезію, Папуа-Новую Гвінею, Усходні Тымор і Сінгапур.
 

25 чэрвеня 2024, 11:41