Пантыфік: маліцца аб дары міру для Украіны, М'янмы і Святой Зямлі
Францішак працягвае прасіць вернікаў аб малітве за мір у краінах, якія пакутуюць ад вайны. Чарговы заклік ён скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 5 чэрвеня 2024 года ў Ватыкане.
Аляксандр Панчанка - Pope
Вітаючы моладзь, хворых, пажылых і маладажонаў, Папа адзначыў, што “свята Найсвяцейшага Сэрца Езуса і ўспамін Беззаганнага Сэрца Марыі, якія Касцёл будзе святкаваць у бліжэйшыя дні, нагадваюць нам пра неабходнасць адпавядаць збаўчай любові Хрыста і запрашаюць з даверам даручыць сябе заступніцтву Маці Пана”.
“Будзем прасіць Пана, праз заступніцтва Яго Маці, аб міры. Аб міры для змучанай Украіны, аб міры ў Палесціне, Ізраілі, аб міры ў М’янме. Давайце будзем маліцца аб тым, каб Панна адарыла нас дарам міру, і каб свет не так моцна пакутаваў ад вайны”, - заахвоціў Святы Айцец.
05 чэрвеня 2024, 11:55