ҽ

Францішак куратару выставы: рашуча ісці па шляху прыгажосці

Сапраўдным "цудам Божага Провіду" назваў Папа мастацкую выставу, якая праходзіць у італьянскім мястэчку Іледжа ў рэгіёне Фрыулі. Сёлета яна будзе прысвечана тэме мужнасці.

Марыя Валодзіна – Pope

Францішак высока ацаніў ініцыятыву, даслаўшы пасланне яе куратару, айцу Алесіа Джэрэці. У лісце, які быў прачытаны падчас інаўгурацыі, Папа заахвоціў куратара рашуча ісці па "шляху прыгажосці", таму што выстава з'яўляецца сапраўдным "цудам Провіду".

За сваю 20-гадовую гісторыю выстава ў Іледжа прыцягнула каля 600 тысяч наведвальнікаў, якія змаглі пабачыць 1500 мастацкіх твораў з прэстыжных музеяў і калекцый.

Наведаць экспазіцыю можна да 3 лістапада 2024 года. У ёй прадстаўлены 40 шэдэўраў жывапісу і скульптуры, пачынаючы з мастацтва Старажытнай Грэцыі і да сучаснага мастацтва XX стагоддзя. Сярод іх карціны Перуджына, Рафаэля, Тыцыяна, Караваджа, Бэрніні, Гуэрчына, Кандзінскага і Памадора. Усе творы прапануюць паразважаць на тэму мужнасці.

Выстава не толькі дэманструе мастацкія шэдэўры, але і імкнецца перадаць пасланне надзеі, духоўнасці і адраджэння, якое, насуперак усім чаканням, ператварыла Іледжа ў культурную і духоўную сталіцу. Гэта выдатны прыклад таго, як невялікая вёска можа стаць міжнародным мастацкім цэнтрам дзякуючы рашучасці і супрацоўніцтву мясцовай супольнасці.

21 чэрвеня 2024, 14:38