ҽ

Наступствы расійскага ракетнага ўдару па Харкаве ва Украіне Наступствы расійскага ракетнага ўдару па Харкаве ва Украіне 

Францішак адправіў гуманітарны груз з лекамі ва Украіну

1 чэрвеня 2024 года Святы Айцец адправіў ва Украіну медыцынскія сродкі першай неабходнасці на суму 100 тысяч еўра. Яны прызначаны ў першую чаргу для параненых падчас вайны.

Аляксандр Панчанка - Pope

Аказанне дапамогі стала магчымым дзякуючы буйному ахвяраванню, якое паступіла ў ватыканскаю Дыкастэрыю па міласэрным служэнні ад аднаго з пасольстваў пры Апостальскай Сталіцы.

Украіна займае важнае месца ў сэрцы Папы. Пры кожнай нагодзе ён заклікае да міру ў гэтай краіне. Апошняя ініцыятыва – гэта адзін з шматлікіх жэстаў падтрымкі тых, хто апынуўся ў бядзе з-за трываючага канфлікту. Такіх жэстаў было нямала. Сярод іх набыццё электрагенератараў, адпраўка прадуктаў харчавання, лекаў, тэрмабялізны, сродкаў гігіены, коўдраў і іншых рэчаў першай неабходнасці.
 

04 чэрвеня 2024, 09:09